© AnatolV
|
© AnatolV |
|
|
Слоўнік моладзевага слэнгу
А
Аватара, -ы, ж. Відэа-файл для аперацыйнай сістэмы Windows. < Ад англ. AVI – ‘назва файла’. Адабліцца, -блюся, -іцца, зак. Схадзіць у прыбіральню. < Ад дабл. Адмін, -а, м. Адміністратар. < Ад англ. administrator – ‘адміністратар’. Аднарумавы, -ая, -ае. Аднапакаёвы. А што за флэт маеш? – Хрушчоўка аднарумавая. < Ад англ. room– ‘пакой’. Адпáчыць, -у, ыць, зак. Выправіць, запаяць, упакаваць. < Ад англ. to pack – ‘упакаваць’. Адпрынціць, -чу, ціць, зак. Аддрукаваць тэкст на прынтары. < Ад англ. printer– ‘прынтар’. Адрынгаць, -аю, -ае, зак. Патэлефанаваць. Адрынгай мне сёння. < Ад рынгаць. Адрэмувіць, -лю, -іць, зак. Перасунуць, адсунуць. < Ад англ. to remove– ‘перасунуць’. Адсэндзіць, -у, -іць, зак. Адправіць, адаслаць пісьмы. < Ад сэндзіць. Адфэйсаваць, -ую, -уе, зак. Гл. Адфэйсіць. Адфэйсіць, -шу, -сіць, зак. Збіць, кулакамі пачаставаць (звычайна па твары). < Ад фэйс. Айбіэмка, -і, ж. Кампутар фірмы IBM. < Абр. ад англ. IBM – ‘назва фірмы’. Айдзі, нязм. Кампутарная праграма, якая дапамагае распазнаць файлы, інфармацыю. < Абр. ад англ. ID (to identify) – ‘атаясамліваць, распазнаваць’. Айпі, нязм. Адрас у лакальнай сетцы. < Абр. ад англ. IP – ‘адрас’. Ака, нязм. Псеўданім, мянушка. < Абр. ад англ. also known as – ‘таксама вядомы як’. Акцэска, і, ж. Права вольнага кампутарнага доступу. < Ад англ. access – ‘уваход, доступ’. Алдуха, -і, ж. Гл. Олдзіца. Алдушка, -і, ж. Гл. Олдзіца. Алды, -оў, мн. 1. Бацькі. Алды паедуць, тады і прыйдзеш. 2. Нефармалы старэйшага ўзросту. < Ад англ. old – ‘стары’. Анпабліць, -ю, -іць, незак. Забараніць агульны ўваход у рэсурс. < Ад пабліць. Апгрэйдзіць, зак. і незак. Аднаўляць што-н. Ужо час апгрэйдзіць тваю сістэму. < Ад англ. upgrade – ‘мадэрнізіраваць, аднаўляць’. Апендыцыт, -а, м. Дадатак пасля праграмы. < Ад англ. appendix – ‘дадатак’. Аплікуха, -і, ж. Дадатковая кампутарная праграма. < Ад англ. application – ‘дадатак’. Асап, нязм. Хутка, як толькі магчыма. < Абр. ад англ. asap (as soon as possible) – ‘хутка, як толькі магчыма’. Аск 1. -а, м. Каньканне. Пойдзеш са мной на аск? 2. -а, м., часцей мн. Пытанне, праблема. Якія могуць быць аскі? 3. сцвярджальная часціца. Безумоўна, бясспрэчна, натуральна. Хочаш піва? – Аск. < Ад англ. ask – ‘пытаць, запытвацца’. Аскацель, -я, м. Той, хто часта пазычае што-н (грошы, ежу, адзенне) у знаёмых. Гэты аскацель нават і грабянец пазычае. < Ад аскаць. Аскаць, -аю, -ае, незак. 1. Пазычаць у каго-н што-н. Сёння быў вымушаны аскаць грошы ў метро. 2. Пытацца ў каго-н аб чым-н. Аскні яго, колькі націкала. < Ад англ. to ask – ‘пытаць, запытвацца’. Аскер, -а, м. Чалавек, які жыве за чужы кошт. < Ад аскаць. Аскнуць, -ну, -не, зак. Аскні яго, куды нам ісці. < Ад аскаць. Асма, -ы, ж. Мова праграміравання нізкага ўзроўню. < Ад англ. аssembler – ‘праграма, якая кадзіруе інструкцыі з пашырэннем ASM’. Асмацік, -а, м. Праграміст на assembler. < Ад асма. Аська, -і, ж. Персанальны нумар у службе імгненных паведамленняў. Сёння пры знаёмстве людзі паведамляюць сваі “аські”. < Ад англ. ACQ – ‘праграма’. Атач, -а, м. Кампутарны файл, які далучаюць да электроннага паведамлення. < Ад англ. attachment – ‘прымацаванне, далучэнне’. Аўтагад, -а, м. Кампутарная графічная праграма. < Ад англ. Auto Cad – ‘назва графічнай праграмы’. Аўчык, -а, м. Гл. Аватара. Афаік, нязм. Наколькі я ведаю. < Абр. ад англ. as far as I know – ‘наколькі я ведаю’. Ахаіць, -ю, іць, зак. Закінуць праграму ў верхнюю памяць. < Ад англ. high – ‘высокі’. Б Багісты, -ая, -ае. З мноствам памылак. < Ад англ. bug – ‘вірус, мікроб, недахоп’. Байк, -а, -м. Матацыкл. < Ад англ. bike (bicycle) – ‘матацыкл, ровар’. Байкер, -а, м. Член клуба матацыклістаў. < Ад байк. Байкерша, -ы, ж. Дзяўчына, член клуба, групоўкі матацыклістаў. < Ад байкер. Бася, -і, ж. Стан на лініі “Занята”. < Ад англ. busy – ‘заняты’. Батнік, -а, м. Запускны файл bat. < Ад англ. bat – ‘файл’. Батон, -а, м. Кнопка, клавіша. Клікні батон. < Ад англ. button – ‘гузік’. Беспрайсавы, -ая, -ае. 1. Дармавы. 2. Той, хто не мае пры сабе грошаў. < Ад англ. price – ‘цана’. Беспрайсоўнік, -а, м. 1. Чалавек, у якога няма грошаў. 2. Сітуацыя, пры якой адсутнічаюць якія-н грошы. < Ад англ. price – ‘цана’. Бёзнік, -а, м. Народзіны. Не спадабалася мне туса на бёзніке. < Ад англ. birthday – ‘народзіны’. Бібіэл, нязм. Вярнуся праз некаторы час. < Абр. ад англ. BBL (Be Back Later) – ‘вярнуся праз некаторы час’. Бігавы, -ая, -ае. Вялікі. < Ад англ. big – ‘вялікі’. Біма, -ы, ж. Кампутар кампаніі IBM. < Абр. ад англ. IBM. Бінк, -а, м. Кампутарная паштовая праграма. < Ад англ. Binkley Terminal – ‘назва паштовай праграмы’. Блэкавы, -ая, -ае. 1. Чорны. 2. Афрыканскі, негрыцянскі. < Ад англ. black – ‘чорны’. Блэкаўка, -і, ж. Жанчына, прадстаўнік негроіднай расы. < Ад англ. black – ‘чорны’. Бок, нязм. Натуральна, безумоўна. < Абр. ад англ. BOC (But Of Course) – ‘натуральна’. Брыцішовы, -ая, -ае. Англійскі. Гэта не якія-небудзь, а брыцішовыя джынсы. < Ад англ. British – ‘брытанскі’. Брэндавы, -ая, -ае. Вядомы, новы. < Ад англ. brand – ‘гандлёвая марка’. Бузіць, -іт, незак. Выдаваць сігнал “Занята”. < Ад англ. busy – ‘заняты’. Бусік, -а, м. Мікрааўтобус. < Ад англ. bus – ‘аўтобус’. Буціць, -іт, незак. Перазагружаць кампутар. < Ад англ. to boot – ‘перазагружаць’. Бэбёнак, -нка, м. Дзіцёнак. У іх хутка бэбёнак з’явіцца. < Ад англ. baby – ‘дзіця, дзіцянё’. Бэбік, -а, м; бэйбік, -а, м. Дзіцёнак. < Ад англ. baby – ‘дзіця, дзіцянё’. Бэднуты, -ая, -ае. Сапсаваны (а праграме, дыскеце). < Ад англ. bad – ‘дрэнны’. Бэкапіць, -іць, незак. Ствараць кампутарныя копіі, якія будуць захоўвацца ў рэзерве. < Ад англ. backup – ‘дадатковая дапамого ці падтрымка’. Бэставы, -ая, -ае. Выдатны, цудоўны. < Ад англ. best – ‘найлепшы’.
В Вайтавы, -ая, -ае. Белы. < Ад англ. white – ‘белы’. Вайфіца, -ы, ж. Жонка. < Ад англ. wife – ‘жонка’. Вата, -ы, ж. Кампілятар фірмы Watcom. < Ад англ. Watcom – ‘назва фірмы’. Віжуалка, -і, ж. Кампутарнае асяроддзе праграміравання. < Ад англ. Visual Studio – ‘асяродддзе праграміравання’. Вінда, -ы, ж.; мн. вінды, -оў. Аперацыйная сістэма MS Windows. < Ад англ. MS Windows – ‘назва фірмы’. Віндавоз, -а, м. Гл. Вінда. Віндзец, -а, м. Аварыйнае стан аперацыйнай сістэмы MS Windows. < Ад вінда. Віндуз, -а, м. Гл. Вінда. Віндузятнік, -а, м. Зняважлівая назва карыстальніка аперацыйнай сістэмы Windows. < Ад вінда. В’ювер, -а, м. Кампутарная праграма для агляду файлаў. < Ад англ. view – ‘агляд’. Выдрынкаць, -аю, ае, зак. Выпіць да дна, асушыць. < Ад англ. to drink –‘піць’. Выдрынчаць, -чу, -чыць, зак. Гл. Выдрынкаць. Вэбануць, ну, -не, зак. Праверыць праграму на вірусы з дапамогай антывіруснай праграмы Doctor Web. < Ад англ. Doctor Web – ‘антывірусная праграма’. Г Гамер, -а, м; геймер, -а, м. Ігрок у кампутарныя гульні. < Ад англ. game – ‘гульня’. Гаміцца, -млюся, -міцца, незак. З сябрам гаміліся да самага ранку. < Ад гаміць. Гаміць, -іт, незак. Іграць у кампутарную гульню. < Ад англ. game – ‘гульня’. Гамовер, -а, м. 1. Канец гульні. 2. Спыненне кампутарнай праграмы. < Ад англ. game over – ‘канец гульні’. Генерыць, -ру, -рыць, незак. Стварыць спіс файлаў, адрасоў электроннай пошты; зрабіць свой плэйліст для Win Amp. < Ад англ. general – ‘абагульнены’. Герлуха, -і, ж. Гл. Герлушка. Герлушка, -і, ж. Дзяўчына. Яна раней нічога сабе герлушка была. < Ад англ. girl – ‘дзяўчына’. Гёрлавы, -ая, -ае. Дзявочы, жаночы. Якая розніца гёрлавы, не гёрлавы, апранай. < Ад англ. girl – ‘дзяўчына’. Голдавы, -ая, -ае. Залаты. < Ад англ. gold – ‘золата’. Гугліць, -ю, -іць, незак. Шукаць у Інтэрнэце што-н пры дапамозе Google. < Ад англ. Google – ‘пошукавая сістэма’. Гудавы, -ая, -ае. Добры, высокай якасці. < Ад англ. gut – ‘добры’. Гуй, нязм. Візуальны інтэрфэйс, дадатак. < Абр. ад англ. Graphical User Interface – ‘візуальны інтэрфэйс’.
Д Дабл, -а, м. Прыбіральня. Дзе тут дабл паблізу? < Абр. ад англ. WC – ‘прыбіральня’. Дабліцца, -юся, -іцца, незак. Хадзіць у прыбіральню. < Ад дабл. Даўніць, -ю, -іць, незак. Набіраць каманду “DOWN”. < Ад англ. down – ‘уніз’. Джобаць, -аю, -ае, незак. Працаваць. < Ад англ. to job – ‘працаваць’. Джорджавы, -ая, -ае. Грузінскі. Джорджавы чай. < Ад англ. Georgia – ‘Грузія’. Дзед, -а, м; голы дзед. Назва кампутарнай праграмы. < Ад англ. Gold Ed – ‘назва праграмы’. Дзізастэрны, -ая, -ае. Для якога характэрны так званы кампутарны армагедон. < Ад англ. disaster – ‘бяда’. Дзімка, -і, м. Модуль кампутарнай памяці DIMM. < Ад англ. DIMM – ‘модуль памяці’. Досевы, -ая, -ае. Прызначаны для працы ў сістэме DOS. < Ад англ. DOS Navigator – ‘аперацыйная сістэма’. Драйвавы, -ая, -ае. Рытмічнае, эмацыянальна насычанае. < Ад англ. drive – ‘рух’. Драміст, -а, м. Ударнік. < Ад англ. drum – ‘барабан’. Дровы, -оў, мн. 1. Праграма. 2. Кампутар старой мадэлі. < Ад англ. driver – ‘праграма’. Дрынкаваць, -ую, -уе, незак. Гл. Дрынкаць. Дрынкануты, -ая, -ае. П’яны. < Ад дрынкаць. Дрынкануць, -ну, -не, зак; дрынкнуць, -ну, -не, зак. Добра выпіць. < Ад дрынкаць. Дрынкаць, -аю, -ае, незак. Піць спіртныя нопоі. < Ад англ. to drink – ‘піць’. Дрынкач, -а, м. П’яніца. < Ад дрынкаць. Дрынкер, -а, м. Гл. Дрынкач. Дрынкнуць, -ну, не, зак. Зак да Дрынкаць. Дрынчаць, -чу, -чыць, незак. Гл. Дрынкаць. Дрынчар, -а, м. Гл. Дрынкач. Дрынчужнік, -а, м. Гл. Дрынкач. Дуб, -а, м. Кампутарная праграма. < Ад англ. Visual Dub – ‘назва праграмы’. Думаць, -аю, -ае, незак. Гуляць у кампутарную гульню“DOOM”. < Ад англ. Doom – ‘кампутарная гульня’. Думер, -а, м. Чалавек, які захапляецца гульнёй “DOOM”. < Ад думаць. Дызэйбліць, -лю, -іць, незак. Скасаваць, забараніць, адмовіць. < Ад англ. to disable – ‘рабіць няздольным’. Дэбагер, -а, м. Кампутарная праграма для пошуку памылак і іх выпраўлення. < Ад дэбажыць. Дэбажыць, -жу, -ыць, незак. Шукаць і потым выпраўляць памылкі ў праграме. < Ад англ. to debug – ‘выпраўляць памылкі’. Дэліціць, -чу, іць, незак. Выразаць непатрэбнае з файлавага дакумента. < Ад англ. to delete – ‘выразаць’. Дэльфін, -а, м. Праграміст, які карыстаецца праграмай Delphi. < Ад англ. Delphi – ‘назва праграмы’. Дэнсіць, -шу, -сіць, незак. 1. Выконваць брэйк-данс. 2.Танчыць. < Ад англ. to dance – ‘танчыць’. Дэнсы, -аў, мн. Дыскатэка. < Ад дэнсіць. Дэфолтны, -ая, -ае. Без патрэбный інфармацыі, у якім адсутнічаюць значэнні. < Ад англ. default – ‘недахоп, адсутнасць’. Е Елавы, -ая, -ае. Жоўты. < Ад англ. yellow – ‘жоўты’. З Забаніць, -ю, іць, зак. Забараніць. < Ад англ. to bun – ‘забараніць’. Заджобаць, -аю, -ае, зак. Зарабіць, напрацаваць. < Ад джобаць. Задрынкаць, -аю, -ае, зак. Добра выпіць. < Ад дрынкаць. Задрынчацца, -чуся, -ыцца, зак. 1. Спіцца. 2. Памерці ад алкаголя. < Ад задрынчаць. Задрынчаць, -чу, -чыць, зак. Добра выпіць. Затарыліся вайнам у шопе і па дарозе задрынчылі яго з ботла. < Ад дрынчаць. Залупіцца, -люся, -іцца, зак. Заблытацца. < Ад лупіцца. Зарэлізіць, -у, іць, зак. Афіцыйна выпусціць праграмны прадукт. < Ад рэлізіць. Засітаць, -аю, -ае, зак. Пасядзець дзе-небудзь на працягу пэўнага часу. Варта засітаць тут: можа, які піпл прыйдзе. < Ад сітаць. Застэндаваць, -дую, -дуе, зак. Адчуць эрэкцыю. Я застэндаваў у момант. < Ад стэндаваць. Засэйвіць, -ю, іць, зак. Захаваць інфармацыю. < Ад сэйвіць. Засэйшэَнны, -ая, -ае. Вясёлы. – Адкуль ты такі засэйшэнны? < Ад сэйшн. Зафакацца, -аюся, -аецца, зак. Стаміцца. < Ад англ. to fuck – ‘уступаць у сэксуальныя адносіны з кім-небудзь’. Зафачыцца, -чуся, -чыцца, зак. Гл. Зафакацца. Зафіціць, -чу, ціць, зак. Змясціць што-н. < Ад англ. to feet – ‘ісці пешшу’. Зафрэкаць, -аю, -ае, зак. Зрабіць запыт аб пэўным файле са станцыі. < Ад англ. file request – ‘запыт аб файле’. Західаць, -аю, -ае, зак. Паслухаць (музыку, гуказапіс). < Ад хідаць. Захолдзіць, -у, -іць, зак. Пакінуць, захаваць файлы. < Ад холдзіць. Зашарыць, -у, -ыць, зак. Адчыніць які-н рэсурс у лакальнай сетцы для калектыўнага карыстання. < Ад англ. to share – ‘дзяліць, раздзяляць’. Заюзаць, -аю, -ае, зак. Выкарыстаць. Я разумею, што гэта новыя магчымасці, але як іх заюзаць. < Ад юзаць. Заююканы, -ая, -ае. Закадзіраваны ў сістэме UUCode. < Ад заююкаць. Заююкаць, -аю, ае, зак. Адаслаць файл, закадзіраваны ў сістэме UUCode. < Ад ююкаць. Заюючыць, -чу, -чыць, зак. Гл. Заююкаць. Згенерыць, -у, ыць, зак. Стварыць спіс файлаў, адрасоў электроннай пошты; зрабіць свой плэйліст для Win Amp. < Ад генерыць. Зіпаваць, -ую, -уе, незак. Карыстацца архіватарам zip. < Ад англ. zip – ‘архіватар’. Зіпнуты, -ая, -ае. Файл, зжаты архіватарам zip. < Ад зіпаваць. Змітынгавацца, -уюся, -уецца, зак. Сустрэцца. Ну, змітынгуемся заўтра? < Ад мітынгавацца. Змітынгнуцца, -нуся, -нецца, зак. Сустрэцца. < Ад змітынгавацца. Зужаны, -ая, -ае. Файл, зжаты архіватарам zoo. < Ад англ. zoo – ‘архіватар’. Зэксэльнуцца, -нуся, -нецца, зак. Папрацаваць з Microsoft Excel. < Ад англ. Microsoft Excel – ‘кампутарная праграма’. Зэксэльны, -ая, -ае. Файл праграмы эксэль з пашырэннем xls. < Ад англ. Microsoft Excel – ‘кампутарная праграма’. Зэксэліць, -ю, іць, зак. Працаваць з Microsoft Excel. < Ад англ. Microsoft Excel – ‘кампутарная праграма’. І Імхо, нязм. Па-мойму. < Абр. ад англ. in my honest opinion – ‘па-мойму’. Інтрушка, -і, ж. Кампутарная застаўка, якая знаёміць з праграмай. < Абр. ад англ. intro (introduction) – ‘уступ, знаёмства’. Ірда, -ы, ж. Інфрачырвоны порт кампутара. < Абр. ад англ. IrDa (Infrared Data Association) – ‘інфрачырвоны порт кампутара’. Ірка, -і, ж. Сістэма он-лайнавых зносін. < Абр. ад англ. Internet Relay Chat – ‘сістэма он-лайнавых зносін’. Іскэйпнуць, -ну, -не, зак. Знікнуць, збегчы. < Ад англ. to escape – ‘збегчы’. Ітаць, -аю, -ае, незак. Есці. Што ітаць будзем? < Ад англ. to eat – ‘есці’. К Камплэйнічаць, -аю, -ае, незак. Скардзіцца. < Ад англ. to complain – ‘скардзіцца’. Кантравы, -ая, -ае. 1. Вясковы. 2. Несучасны. < Ад кантры. Кантрушнік, -а, м. 1. Вясковы жыхар. Наш дзед – тыповы кантрушнік. 2. Правінцыял. Палова Масквы – кантрушнікі. 3. Выканаўца музыкі ў стыле кантры. < Ад кантры. Кантрушніца, -ы, ж. Правінцыялка. < Ад кантрушнік. Кантры, -оў, мн. 1. Вясковыя жыхары. Спытай у кантроў, дзе тут крама. 2. Правінцыялы. Хіба гэта засэйшэнны піпл! Кантры, вось і ўсё. < Ад англ. country – ‘веска’. Канэкціцца, -уся, -іцца, незак. Злучацца, аб’ядноўвацца ў віртуальнай прасторы. < Ад англ. to connect – ‘аб’ядноўваць, злучаць’. Кароль дроў, -я, м. Кампутарная графічная праграма. < Ад англ. Corel Draw – ‘назва графічнай праграмы’. Квакаць, -аю, -ае, незак. Гуляць у кампутарную гульню “Quake”. < Ад англ. Quake – ‘кампутарная гульня’. Квакер, -а, м. Аматар гульні “Quake”. < Ад квакаць. Квакнуць, -ну, -не, зак. Зак. да Квакаць. Кілбаса, -ы, ж. Мульціплікатар. < Ад англ. Local Bus – ‘мульціплікатар’. Кіліць, -лю, іць, незак. Спыняць кампутарныя працэсы. < Ад англ. to kill – ‘забіць’. Кінгіца, -ы, ж. Царыца. “Кабы я была кінгіца”, – спічыць фёрстая герліца. < Ад англ. king – ‘кароль, цар’. Клікаць, -аю, -ае, незак. Націскаць на клавішы. < Ад англ. to click – ‘націскаць на клавішы’. Клікнуць, -ну, -не, зак. Зак. да Клікаць. Кліпаць, -аю, -ае, незак. Пісаць софт на CA Clipper. < Ад англ. clipper – ‘інструмент, які рэжа на маленькія частачкі’. Комп, -а, м. Персанальны кампутар. < Ад англ. computer – ‘кампутар’. Компік, -а, м. Гл. Комп. Кракнуць, -ну, не, зак. Гл. Крэкнуць. Кракер, -а, м; крэкер, -а, м. Узломшчык кампутарнай сістэмы. < Ад кракнуць. Крыэйціць, -чу, ціць, незак. Ствараць што-н (каталог на дыске). < Ад англ. creative – ‘творчы’. Крэйзер, -а, м. 1. Пажылы, у гадах. 2. Вар’ят. < Ад крэйзіць. Крэйзіць, -жу, -іць, незак. Здаецца мне, што Юлька твая крэйзіць. Гл. Крэзаваць. Крэза, -ы, ж. 1. Вар’яцтва. 2. Дзіўная сітуацыя. 3. Арыгінальны, незвычайны мастацкі твор. < Ад англ. crazy – ‘звар’яцелы’. Крэзаваць, -ую, -уе, незак. Вар’яцець. Не крэзуй, аскнем яшчэ грошаў. < Ад крэза. Крэзавоз, -а, м. “Хуткая дапамога”. < Ад крэза. Крэзавы, -ая, -ае. 1. Псіхічны . 2. Экстраардынарны. < Ад крэзаваць. Крэзагон, -а, м. Шалёны, дзіўны чалавек. < Ад крэза. Крэзануты, -ая, -ае. Звар’яцелы, шалёны. Гэта крэзанутая дзейнічае мне на нервы. < Ад крэзануцца. Крэзануцца, -нуся, нецца, зак. З глузду з’ехаць. < Ад крэза. Крэзаторый, -я, м. 1. Дзіўная сітуацыя. 2. Лякарня для псіхічнахворых. Столькі дзіўных асоб у горадзе – у крэзаторыі рамонт. < Утв. па мадэлі санаторый. < Ад крэза. Крэзацца, -юся, -ецца, незак. 1. З ладу (з толку) збіцца. 2. Знаходзіцца ў наркалагічным дыспансеры. Яму яшчэ крэзацца да крэзацца. < Ад крэйзіць. Крэзоўнік, -а, м. Звар'яваны. < Ад крэза. Крэзуха, -і. 1. ж. Дакучлівая, уедлівая ідэя. 2. м. і ж. Чалавек, апантаны якой-н ідэяй. 3. Што-н дзіўнае, абсурднае. < Ад крэза. Крэзушнік, -а, м. Гл. Крэзоўнік. Крэкнуць, -ну, -не, зак. Зламаць, распакаваць праграмнае забеспячэнне і змяніць у ім даныя. < Ад англ. to crack – ‘разбіць, зламаць’. Кулер, -а, м. Вентылятар для сістэмнага блока. < Ад англ. cool – ‘халодны’. Кутаць, -аю, -ае, незак. Выразаць непатрэбную частку з файлавага дакумента. < Ад англ. to cut – ‘рэзаць’. Кэпэтэшка, і, ж. Кампутарная праграма-інтрумент. < Абр. ад англ. Kail’s Power Tools – ‘назва праграмы’. Кэшыраваць, -ую, -уе, незак. Лічыць кампутарныя даныя загадзя. < Ад англ. cash – ‘грошы’. Л Лавер, -а, м. Каханак, бахур. < Ад лавіць. Лавіць, -влю, -іць, незак. Кахаць, мілаваць, падабаць. < Ад англ. to love – ‘кахаць, падабаць’. Лаўнуцца, -нуся, -нецца, зак. Упадабацца. Апошні спіч, між іншым, лаўнуўся прэпаду. < Ад лавіць. Лагініцца, -юся, -іцца, незак. Уваходзіць у кампутар. < Ад англ. login – ‘імя, якое выкарыстоўваецца пры ўваходзе ў кампутар’. Лазар, -а, м. Лазарны прынтар. < Ад англ. laser print – ‘прынтар’. Лайкаць, -аю, -ае, незак. Любіць. У пабе больш за ўсё блэк бір лайкаю. < Ад англ. to like – ‘любіць’. Ламер, -а, м. 1. Чалавек, які зусім не ўмее карыстацца кампутарам. 2. Няўмелы, недасведчаны ў якой-н галіне чалавек. < Ад англ. lame – ‘кульгавы, крывы’. Лівайсы, -аў, мн. Джынсы фірмы “Levis”. < Ад англ. Levis – ‘назва фірмы’. Лінкаваць, -ую, -уе, незак. Злучаць суразмоўцаў у віртуальнай прасторы. < Ад англ. to link – ‘злучаць’. Лічэр, -а, м. Бескарысны ўдзельнік файлаабмену, які толькі карыстаецца, але сам нічога ўзамен не дае. < Ад англ. leech – ‘п’яўка’. Лоаднік, -а, м. Чалавек, які захоўвае ці загружае сэйвы ў час гульні. < Ад англ. to load – ‘грузіць’. Лол, -а, м. Чалавек, які адрозніваецца ад іншых недарэчнымі паводзінамі і найчасцей выклікае смех навакольных. < Абр. ад англ. LOL (Laughing out loud) – ‘вельмі гучна рагатаць’. Лолка, -і, ж. Жаночая асоба, якая адрозніваецца ад іншых недарэчнымі паводзінамі. < Ад лол. Лаліта, -ы, ж. Гл. Лолка. Лонгавы, -ая, -ае. 1. Доўгі ( звычыйна аб валасах). У яго лонгавы хайр. 2. Высокі ( аб чалавеку). Лонгавы мэн. < Ад англ. long – ‘доўгі’. Лузер, -а, м. Чалавек, якому не шанцуе ў кампутарнай гульні. < Ад англ. to lose – ‘губляць’. Лук, -а, м. Кампутарная паштовая праграма. < Ад англ. Outlook – ‘назва паштовай праграмы’. Лукаць, -аю, -ае, незак. Глядзець. Што лукаеш, цюку ў руку хочаш? < Ад англ. to look – ‘глядзець’. Лукнуць, -ну, -не, зак. Зак. да Лукаць. Лупіцца, -юся, -іцца, незак. Блытацца. < Ад англ. loop – ‘пятля’. Лэйбл, -а, м.; лэйбла, -ы, ж.; лэйбэл, -а, м. Этыкетка, гандлёвы брэнд, фірмовы знак. < Ад англ. label – ‘гандлёвая марка, фірмовы знак’. Лэйбуха, -і, ж. Гл. Лэйбл. Лэкаць, -аю, -ае, незак. Смактаць. < Ад англ. to lick – ‘смактаць’. Лэфтавы, -ая, -ае. Левы. < Ад англ. left – ‘левы’.
М Мабільнік, -а, м. Мабільны тэлефон. < Ад англ. mobile phone – ‘мабільны тэлефон’. Маздай, нязм. Аперацыйная сістэма Windows. < Ад англ. must die – ‘павінна памерці’. Мануалка, -і, ж. Кампутарны даведнік, падручнік, указальнік. < Ад англ. manual – ‘падручнік’. Месага, -і, ж. Паведамленне па электроннай пошце. < Ад англ. message – ‘паведамленне’. Мінімайзнуць, -ну, -не, зак. Знікнуць. < Ад англ. to minimize – ‘зрабіцца меншым у памеры’. Мітынг, -а, м. Сустрэча, спадканне. < Ад англ. meeting – ‘сустрэча’. Мітынгавацца, -юся, -ецца, незак. Сустракацца, збірацца. < Ад мітынг. Мітынгнуцца, -нуся, нёцца, зак. Сустрэцца. У суботу ў яго на бёзніку мітынгнёмся. < Ад мітынг. Монік, -а, м. Экран кампутара. < Ад англ. monitor – ‘экран’. Мунька, -і, ж. Месяц, маладзік. < Ад англ. moon – ‘месяц’. Мыла, -а, н. 1. Электронная пошта. 2. Пісьмо. < Ад англ. mail – ‘пошта’. Мыліць, -лю, іць, незак. Пасылаць паведамленні, пісьмы электроннай поштай. < Ад англ. mail – ‘пошта’. Мэйкануць, -ну, не, зак. Зак. да Мэйкаць. Мэйкаць, -аю, -ае, незак. Тэлефанаваць, але хутка скідваць з мэтай, каб ператэлефанавалі. < Ад англ. to make – ‘рабіць, ствараць’. Мэйкацца, -юся, -ецца. Задацца, прыдацца, таланіць. Не мэйкаецца ў мяне гульня сёння. < Ад мэйкаць. Мэйнавы, -ая, -ае. Штосьці галоўнае (галоўнае акно праграмы ці стартавая старонка сайта). < Ад англ. main – ‘галоўны’. Мэн, -а, м. Мужчына. < Ад англ. man – ‘мужчына, чалавек’. Мэнавы, -ая, -ае. Мужчынскі. < Ад мэн. Мэнша, -ы, ж. Дзяўчына. Што за мэнша прыходзіла да цябе? < Ад мэн. Н Нааскаць, -аю, -ае, зак. Сабраць пэўную колькасць чаго-небудзь (звычайна грошы). < Ад аскаць. Надрынкацца, -юся, -ецца, зак. Напіцца, быць п’яным. < Ад дрынкаць. Надрынчаць, -чу, -ыць. Прапіць пэўную колькасць грошаў. < Ад дрынкаць. Надрынчацца, -уся, -ыцца, зак. Гл. Надрынкацца. < Ад дрынчаць. Найкаўскі, -ая, -ае. Які адносіцца да фірмы “NIKE”. < Ад англ. NIKE – назва фірмы. Найсавенькі, -ая, -ае. Чый бэбёнак такі найсавенькі. Гл. Найсавы. Найсавы, -ая, -ае. Прыгожы. < Ад англ. nice – ‘прыгожы’. Найт, -а, м. Ноч. Кожны найт усё ол райт. < Ад англ. night – ‘ноч’. Найтаваць, -тую, -туе, незак. Калі хочаш, у мяне найтуй. Гл. Найтаць. Найтануць, -ну, -не, зак. На фэст с задавальненнем паеду, было б дзе найтануць. Зак. да Найтаць. Найтаць, -аю, -ае, незак. Начаваць. < Ад найт. Намыліць, -лю, зак. Адаслаць паведамленні, пісьмы электроннай поштай. < Ад мыла. Наспікаць, -аю, -ае, зак. Нагаварыць. < Ад спікаць. Неюзабельны, ая, -ае. Непрыдатны для карыстання. < Ад юзабельны. Ноцік, -а, м. Маленькі кампутар, які можна насіць з сабой. < Ад англ. notebook – ‘маленькі кампутар’. Нушка, -і, ж. Назва кампутарнай праграмы. < Абр. ад англ. Norton Utilities – ‘назва кампутарнай праграмы’. Нью-вэйфавец, -ца, м. Фанат ці выканаўца музыкі стыля “новая хваля”. < Ад англ. new wave – ‘новая хваля’. Нью-вэйшчык, -а, м. Гл. Нью-вэйфавец. Нэт, -а, м. Інтэрнэт. < Ад англ. Internet – ‘Інтэрнэт’. Нэтаскоп, -а, м. Вядомы кампутарны браўзер. < Ад англ. Netscape – ‘назва браузера’. Нэтшафа, -ы, ж. Гл. Нэтаскоп. О Олдавы, -ая, -ае. 1. Бацькоўскі. 2. Стары (пра чалавека ці рэч). < Ад алды. Олдзіца, -ы, ж. 1. Старая. 2. Даўняя знаёмая. < Ад алды. Оля, -і, ж. Тэхналогія, якая дазваляе рэдакціраваць даныя, створаныя ў іншай праграме, не выходзячы з асноўнага рэдактара. < Абр. ад англ. Object Linking and Embedding – ‘кампутарная праграма’. Он-лайнавы, -ая, -ае. Які адносіцца да Internet. Он-лайнавая крама. < Ад англ. on-line – ‘на сувязі’. П Пааскаць, -аю, -ае, зак. 1. Пазычыць у каго-н што-н. 2. Спытаць у каго-н аб чым-н. < Ад аскаць. Пабліць, лю, іць, незак. Аб’явіць рэсурс для агульнага агляду. < Ад англ. to publish – ‘публікаваць, выдаваць’. Пагамер, -а, м. Ігрок у кампутарныя гульні. < Ад гамер. Пагаміць, -млю, -міць, зак. Пагуляць у кампутарныя гульні. < Ад гаміць. Пагамулька, -і, ж. Кампутарная гульня. < Ад пагаміць. Пакіліць, -ю, іць, зак. Спыніць кампутарныя працэсы, сапсаваць дакумент. < Ад кіліць. Пакрэйзіць, -жу, зіць, зак. Адкрыта паказваць эмоцыі (напрыклад, на рок- канцэрце). < Ад крэйзіць. Паруціць, -у, іць, зак. Зрабіць іерархію папак. < Ад англ. root – ‘корань’. Пасаксіць, -ю, іць, зак. Зневажыць уласцівасці, якасці каго-н. Прэпад пасаксіў маю прогу. < Ад англ. to suck – ‘смактаць, увабраць’. Пасітаць, -аю, -ае, зак. Пасідзець дзе-н. < Ад сітаць. Паскіпаць, -аю, -ае, зак. Папрапускаць нейкую інфармацыю. < Ад скіпаць. Пасоррыцца, -уся, -ыцца, зак. Выбачыцца. < Ад соррыцца. Паспікаць, -аю, -ае, зак. Паразмаўляць. < Ад спікаць. Пасціць, чу, іць, незак. Уставіць змест у буфер абмену. < Ад англ. to paste – ‘прыклеіць, прымацаваць’. Пафіксіць, -у, іць, зак. Выправіць. < Ад англ. to fix – ‘замацаваць, рамантаваць’. Пахаіць, -аю, -іць, зак. Закінуць праграму ў верхнюю памяць. < Ад англ. high – ‘высокі’. Паюзаны, -ае, -ае. Які быў выкарыстаны. < Ад юзаць. Паюзаць, -аю, -ае, зак. Выкарыстаць, скарыскаць. < Ад юзаць. Пентак, -а, м. Гл. Пень. Пень, -ня, м. Цэнтральны працэсар Pentium. < Ад англ. Pentium – ‘марка кампутара кампаніі Intel’. Пеньтюх, -а, м. Гл. Пень. Перабуціць, -чу, -іць, зак. Перазагрузіць кампутар. < Ад англ. to reboot – ‘перазагрузіць’. Пярлоўка, -і, ж. Сэрверная скрыптавая мова праграміравання. < Ад англ. Perl – ‘сэрверная скрыптавая мова’. Перфектна, прысл. Дасканала. < Ад англ. perfect – ‘дасканалы’. Піжамкер, -а, м. Тэкставая праграма. < Ад англ. Aldus Page Maker – ‘назва праграмы’. Піпл, -оў, мн. Людзі, якія адносяцца да хіп-сістэмы. < Ад англ. people – ‘людзі’. Піплавы, -ая, -ае. Уласцівае хіпі. < Ад піпл. Піплёнак, -а, м. Дзіцёнак. Вунь, глядзі, алды і іх піплёнак. < Ад піпл. Піплік, -а, м. Член хіп-сістэмы. < Ад піпл.
Піплуха, -і, ж. Дзяўчына-хіпі. < Ад піпл. Пісюк, -а, м. Персанальны кампутар. < Ад англ. computer – ‘кампутар’. Посціць, -чу,-ціць, незак. Адсылаць, адпраўляць e-mail. < Ад англ. to post – ‘адсылаць’. Прааскаць, -аю, -ае, зак. Даведацца. Трэба прааскаць, дзе заўтра сэйшн. < Ад аскаць. Праграміць, -лю, -іць, незак. Займацца праграміраваннем. < Ад англ. program – ‘праграма’. Прайсаваць, -ую, -уе, незак. Даваць грошы. < Ад англ. price – ‘цана, кошт’. Прайсавы, -ая, -ае. 1. Звязаны з грашыма. 2. Які мае грошы. Прайсавы мэн. < Ад прайсаваць. Пралукаць, -аю, -ае, зак. Праглядзець. < Ад лукаць. Прапеньцюх, -а, м. Вельмі стары кампутар. < Ад пеньтюх. Прахідаць, -аю, -ае. Праслухаць (звычайна дыск). < Ад англ. to hear – ‘слухаць’. Прога, -і, ж. Кампутарная праграма. < Ад англ. program – ‘праграма’. Прожыць, -у, ыць, незак. Гл. Праграміць. Проў, -а, м. Кантора, якая дазваляе карыстацца паслугамі інтэрнэта. < Ад англ. provider. Профі, нязм, м. Спецыяліст. < Ад англ. professional – ‘спецыяліст’. Прафан, -а, м. Чалавек, які зусім не ўмее карыстацца кампутарам. < Ад профі. Прафанушка, -і, м. Гл. Прафан. Проц, -а, м. Працэсар. < Ад англ. processor – ‘працэсар’. Процык, -а, м. Гл. Проц. Прыатачыць, -чу, чыць, зак. Далучыць файл да пісьма. < Ад англ. to attach – ‘далучаць’. Прынтаваць, -ую, -уе, незак. Друкаваць. < Ад англ. printer – ‘прынтар’. Прынтануць, -ну, -не, зак. Раздрукаваць. < Ад англ. printer – ‘прынтар’. Прынціць, -чу, ціць, незак. < Ад англ. printer – ‘прынтар’. Прыэвэнціцца, -ціцца, зак. Здарыцца. < Ад англ. event – ‘выпадак’. Пэрэнтавы, -ая, -ае. Бацькоўскі. Адкуль у яго бэха? – кажа, пэрэнтавая. < Ад англ. parents – ‘бацькі’. Р Рарыць, -у, -ыць, незак. Карыстацца архіватарам rar. < Ад англ. rar – ‘архіватар’. Расквакацца, -юся, -ецца, зак. Захапіцца гульнёй “Quake”. < Ад квакаць. Расшарыць, -у, ыць, зак. Адчыніць які-н рэсурс у лакальнай сетцы для калектыўнага карыстання. < Ад англ. to share – ‘дзяліць, раздзяляць’. Ромка, -і, м. Кампакт дыск з вялікай колькасці інфармацыі, гукаў, малюнкаў. < Ад англ. CD-ROM – ‘кампакт дыск’. Роўцінг, -а, м. Электронныя маршруты пошты. < Ад англ. route – ‘маршрут, шлях’. Роўціць, -чу, -ціць, незак. Адпраўляць электронную пошту. < Ад роўцінг. Рулез, нязм. Выдатна. Што скажаш? – Рулез! < Ад англ. rule – ‘правіла’. Рулезны, -ая, -ае. Які адпавядае правілам і стандартам. < Ад англ. rule – ‘правіла’. Рынг1, -а, м. 1. Тэлефонны званок. Ад яго толькі некалькі рынгаў было. 2. Тэлефон. Зінка новы рынг набыла. 3. Нумар тэлефона. Які ў цябе рынг? < Ад англ. to ring – ‘тэлефанаваць’. Рынг2, -а, м. Бандзеля вакол галавы. Рынг у цябе клёвы. < Ад англ. ring – ‘кола’. Рынгаваць, -ую, -уе, незак. Гл. Рынгаць. Рынгануць, -ну, -не, зак. < Ад рынгаць. Рынгаць, -аю, -ае, незак. Тэлефанаваць. < Ад рынг. Рынгушнік, -а, м. 1. Тэлефон. 2. Кніжка з тэлефоннымі нумарамі. < Ад рынг. Рэінсталіць, -лю, -іць. Пераўсталяваць. < Ад англ. to install – ‘усталёўваць’. Рэлакснуцца, -нуся, -нецца. Адпачыць. Трэба рэлакснуцца пасля іспытаў. < Ад англ. to relax – ‘адпачываць’. Рэлізіць, -жу, -іць, незак. Афіцыйна выпускаць гатовы праграмны прадукт. < Ад англ. to release – ‘выпускаць у свет, публікаваць’. Рэндоміцца, -юся, іцца, незак. Не ведаць загадзя, што здарыцца (у кампутарнай гульні) < Ад англ. random – ‘выпадковы, хаатычны’. С Сабдж, -а, м. Тлумачэнне да пісьма. < Ад англ. subject – ‘тэма, прадмет’. Сабджануць, -ну, -не. Прымацаваць спасылку ці тэму да электроннага пісьма. < Ад сабдж. Сакс, нязм. Вельмі дрэнна. < Ад англ. to suck – ‘смактаць, увабраць’. Саляра, -ы, ж. Аперацыйная сістэма, якая выкарыстоўваецца ў кампутарах SUN. < Ад англ. Solaris – ‘аперацыйная сістэма’. Самплік, -а, м. Прыклад, шаблон, узор. < Ад англ. sample – ‘прыклад’. Санька, -і, м. Сонца. < Ад англ. sun – ‘сонца’. Саспікаць, -аю, -ае, зак. Сказаць, выступіць з прамовай. < Ад спікаць. Сідзі, нязм. Кампакт дыск з вялікай колькасці інфармацыі. < Абр. ад англ. CD (compact-disc) – ‘кампакт дыск’. Сідзішка, -і, ж. Гл. Сідзі. Сідзішнік, -а, м. Гл. Сідзі. Сідзюк, -а, м. Гл. Сідзі. Сіма, -ы, ж. Пластыкавая картка ў мабільным тэлефоне, на якой захоўваецца пэўная інфармацыя. < Ад англ. sim card (SIM – Subscribe Identification Module). Сімка, -і, ж. Гл. Сіма. Сінгаваць, -ую, -уе, незак. Спяваць. Сядзяць тры мэна і сінгуюць. < Ад англ. singer – ‘спявак’. Сінгер, -а, м. Спявак. Шура – выдатны сінгер. < Ад сінгаваць. Сінгерша, -ы, ж. Спявачка. < Ад сінгаваць. Сістэмнік, -а, м. Сістэмны блок. < Ад англ. system block – ‘сістэмны блок’. Скаліць, -лю, -ліць, незак. Карыстацца камандай Scale. < Ад англ. Scale – ‘кампутарная каманда’. Сканэкціцца, -уся, -іцца, зак. Злучыцца, аб’яднацца ў віртуальнай прасторы. < Ад канэкціцца. Скіпаць, -аю, -ае, незак. Прапускаць. < Ад англ. to skip – ‘прапускаць’. Скіпнуць, -ну, не, зак. Выпадкова прапусціць нейкую інфармацыю. < Ад скіпаць. Скул, нязм. Школа. < Ад англ. school – ‘школа’. Скулавы, -ая, -ае. Школьны. Скулавы фрэнд. < Ад скул. Сліпаць, -аю, -ае, незак. Спаць. < Ад англ. sleep – ‘спаць’. Сліпнуць, -ну, -не, зак. Паспаць. < Ад сліпаць. Слэм, -а, м. Калектыўнае святкаванне фанатамі чарговага гола. < Ад англ. slam – ‘грукат’. Слэмаваць, -мую, -уе, незак. Святкаваць чарговы гол. < Ад слэм. Смайлік, -а, м. Сукупнасць знакаў прыпынку ці літар, якія перадаюць настрой. < Ад англ. smile – ‘усмешка’. Смок, -а, м; смоук, -а, м. 1. Цыгарэта. У цябе смоук ё? Сітаю ў рэзервэйшн і смоук палю. 2. Цыгарэта, начыненая гашышам. 3. Дым ад цыгарэты. < Ад англ. smoke – ‘дым; цыгарэта’. Смокаць, -аю, -ае, незак. Паліць. Ты што смокаеш? < Ад смок. Эсэмэсіцца, -уся, -іцца, незак. Перадаваць паведамленні з аднаго мабільнага тэлефона на іншы. < Ад англ. SMS – ‘паведамленне’. Смэл, -у, м. Пах. < Ад англ. smell – ‘пах’. Соррыцца, -уся, -ыцца, незак. Выбачацца. < Ад англ. to be sorry – ‘выбачацца’. Спік, -а, м. Паведамленне, гаворка, выказванне. < Ад англ. to speak – ‘размаўляць’. Спікала, -а, н. Рот. Не разяўляй спікала, аратар. < Ад спік. Спікаць, -аю, -ае, незак. Размаўляць. < Ад спік. Спікнуць, -ну, -не, зак. Сказануць. Зак. да спікаць. Спіч, -а, м. Гл. Спік. Спічыць, -чу, -чыць, незак. Гл. Спікаць. Стафф, -а, м. Наркотык, які быў выраблены з каноплі. < Ад англ. stuff – ‘рэчыва, матэрыя’. Страйкнуць, -ну, -не, зак. Націснуць (кнопку кампутара). < Ад англ. to strike – ‘нечакана націснуць, ударыць’. Стратэгія, -і, ж. Кампутарная гульня. < Ад англ. strategic game – ‘гульня’. Стрыпавы, -ая, -ае. У палоску. Дзе твая стрыпавая цішотка? < Ад англ. strip – ‘паласа’. Стрыт, -а, м. 1. Вуліца. Я ўчора надранчаўся і на стрыт выйшаў – мяне паліс і скруціў. Будзе і на нашым стрыту сэлебрэйшн. 2. Цэнтральная вуліца горада, дзе збіраецца нефармальная моладзь. < Ад англ. street – ‘вуліца’. Стрытавы, -ая, -ае. 1. Вулічны. 2. Уласцівы нефармалу. Мае стрытавыя паводзіны пэрэнсаў да крэзу давядуць. 3. Той, хто актыўна прымае ўдзел ва ўсіх тусоўках. < Ад стрыт. Стэйтс, -а, м. 1. Дзяржава, краіна. < Ад англ. state – ‘дзяржава, краіна’. 2. ЗША. < Ад англ. States (USA – ‘United States of America’). 3. Грамадзянін, жыхар ЗША. Стэйтсавы, -ая, -ае. Амерыканскі. < Ад стэйтс. Стэнд, -а, м. Эрэкцыя. < Ад англ. to stand – ‘стаяць’. Стэндаваць, -ую, -уе, незак. Адчуваць эрэкцыю. < Ад стэнд. Стэндаць, -аю, -ае, незак. Стаяць. < Ад стэнд. Сэйвіць, -іць, незак. Захоўваць дакументы, файлы, інфармацыю. < Ад англ. to save – ‘захоўваць, эканоміць, ратаваць’. Сэйшн, -а, м. 1. Рок-канцэрт. 2. Вечарына, гулянка. < Ад англ. session – ‘сходка, вечарына’. Сэндануць, -ну, не, зак. Адправіць пісьмы. < Ад сэндзіць. Сэндзіць, -жу, -іць, незак. Адпраўляць інфармацыю, файлы, пісьмы па сетцы. < Ад англ. to send – ‘адпраўляць’. Сэнкс, -а, м. Дзякуй. Сэнкс за хэлп. < Ад англ. thanks – ‘дзякуй’. Сэтапіць, -іць, незак. Усталёўваць канфігурацыі сістэмы set up. < Ад англ. to set up – ‘рэгуляваць, распачынаць, забяспечваць’.
Т Тайм, -а, м. Час. < Ад англ. time – ‘час’. Таймсы, -аў, мн. Гадзіннік. Зноў таймсы згубіў. < Ад тайм. Таск, -а, м. 1. Кампутарная задача, праблема. 2. Стан наркатычнай эйфарыі. < Ад англ. task – ‘задача, праблема’. Трабл, -а, м. Непрыемнасць. Я ў трабле. < Ад англ. trouble – ‘клопат, хваляванне’. Трэшавік, -а, м. Чалавек, якому недзе жыць. < Ад англ. trash – ‘сметнік’. Трыдэшка, -і, ж. Кампутарная графічная праграма. < Абр. ад англ. 3 DS (Three-dimension Studio) – ‘графічная праграма’. У Удрынкацца, -юся, -ецца, зак. Гл. Удрынчацца. Удрынчаны, -ая, -ае. П’яны. < Ад удрынчацца. Удрынчацца, -уся, -ыцца, зак. Гл. Надрынчацца. < Ад дрынчаць. Укнуты, -ая, -ае. Файл, запакаваны архіватарам uc. < Ад англ. uc – ‘архіватар’. Ф Файнавы, -ая, -ае. Цудоўны, выдатны. < Ад англ. fine – ‘цудоўны, вельмі добры’. Фаўндэр, -а, м. Заснавальнік. < Ад англ. to found – ‘засноўваць, ствараць’. Фёрсты, -ая, -ае. Першы. < Ад англ. first – ‘першы’. Флудзіць, -у, іць, незак. Пісаць і адсылаць вялікую колькасць аднолькавых ці амаль аднолькавых электронных паведамленняў. < Ад англ. flood – ‘затапленне, паводка’. Флэт, -а, м. 1. Кватэра без бацькоў. У жніўні ў мяне флэт будзе. 2. Кватэра, дзе праводзіцца сэйшн. < Ад англ. flat – ‘кватэра’. Флэтавы, -ая, -ае. Гл. Флэтаўскі. Флэтаўскі, -ая, -ае. Уласцівы таму, што бавіць свой час на флэце. < Ад флэт. Флэтуха, -і, ж. Гл. Флэт. Флэцёр, -а, м. Гаспадар квартэры. < Ад флэт. Флэшка, -і, ж. Карта памяці. < Ад англ. flashcard – ‘карта памяці’. Фрылаў, -ва, м. Вольнае каханне. Вунь што з цябе фрылаў зрабіў. < Ад англ. free love – ‘вольнае каханне’. Фрылаўка, -і, ж. Дзяўчына, якая мае вольныя адносіны са сваім хлопцам. < Ад фрылаў. Фрылаўшчык, -а, м. Той, хто прытрымліваецца вольных адносін. < Ад фрылаў. Фрэнд, -а,м. Сябр. < Ад англ. friend – ‘сябр’. Фрэндаваць, -ую, -уе, незак. Сябраваць. < Ад фрэнд. Фрэндавы, -ая, -ае. Сяброўскі. < Ад фрэнд. Фрэндуха, -і, ж. Сяброўка. < Ад фрэнд. Фрэнч, -а, м. Француз. < Ад англ. french – ‘французскі’. Фрэнчавы, -ая, -ае. Французскі. < Ад фрэнч. Фрэнчуха, -і, ж. Францужанка. < Ад фрэнч. Фэйс, -а, м. Твар, аблічча. Сядзяць мае фрэнды, не голены фэйсы, папісаны хэнды. < Ад англ. face – ‘твар’. Фэйсануць, -ну, -не, зак. Ударыць па твару. < Ад фэйс. Фэйсаты, -ая, -ае. Чалавек з поўным тварам. < Ад фэйс. Фэйсіна, -ы, ж. Непрыгожы, грубы твар. < Ад фэйс. Фэйсушнік, -а, м. Твар. < Ад фэйс. Фядора, -ы, ж. Кампутарная паштовая праграма Front Door. < Ад англ. Front Door – ‘назва паштовай праграмы’. Х Хаевы, -ая, -ае. Высокі. < Ад англ. high – ‘высокі’. Хайр, -а, м. Доўгія валасы. < Ад англ. hair – ‘валасы’. Хайральнік, -а, м. Гл. Хайратнік. Хайральня, -і, ж. Цырульня. < Ад хайр. Хайрануцца, -уся, -ецца, зак. Пастрыгчы валасы. < Ад хайраць. Хайрасты, -ая, -ае. 1. З доўгімі валасамі. 2. Валахаты, калматы. < Ад хайр. Хайратнік, -а, м. Бандзеля для валасоў вакол галавы. < Ад хайр. Хайраты, -ая, -ае. Гл. Хайрасты. Хайраць, -аю, -ае, незак. Стрыгчы валасы. < Ад хайр. Халдануць, -ну, не, зак. Пакінуць файлы па чыёй- н просьбе. < Ад холдзіць. Хамяк, -а, м. Хатняя старонка. < Ад англ. home page – ‘хатняя старонка’. Хатымыэль, нязм. Маркіраваная мова. < Абр. ад англ. HTML (hyper text) – ‘маркіраваная мова’. Хідаць, -аю, -ае, незак. Слухаць (музыку, гуказапіс). < Ад англ. to hear – ‘слухаць’. Холдзіць, -джу, -іць, незак. Пакідаць файлы адрасату. < Ад англ. to hold – ‘захоўваць’. Хэнд, -а, м. Рука. Усе трое ціснулі мне хэнд. < Ад англ. hand – ‘рука’. Хэндаць, -аю, -ае, незак. Кранаць рукамі што-н. < Ад хэнд.
Ц Цін, -а, м. Падлетак. А ціны што не піпл? < Ад англ. teenager – ‘падлетак’. Цінаўскі, -ая, -ае. Уласцівы падлеткам. < Ад цін. Цішотка, -і, ж. Майка. < Ад англ. Ti-shirt – ‘майка’.
Ч Чайлдавы, -ая, -ае. Дзіцячы. < Ад англ. child – ‘дзіцёнак’. Чайлдзёнак, -нка, м. Дзіця. < Ад англ. child – ‘дзіця’. Чаціцца, -юся, -іцца, незак. Гутарыць у рэальным часе. < Ад англ. to chat – ‘гутарыць’. Чыпава, прысл. 1. Танна. 2. Кепска, блага. < Ад чыпавы. Чыпавы, -ая, -ае. 1. Танны. 2. Кепскі. < Ад англ. cheap – ‘танны’. Чыцер, -а, м. Ігрок у кампутарныя гульні, які імкнецца ашукаць праграму. < Ад англ. to cheat – ‘ашукаць’. Чэйндж, -а, м. Абмен. < Ад англ. to change – ‘мяняць’. Чэйнджануцца, -уся, -ецца, зак. Памяняцца. < Ад чэйндж. Чэйнджыць, -у, -ыць, незак. Мяняць, праменьваць. < Ад чэйндж. Чэйнжыцца, -уся, -ыцца, незак. Мяняцца. < Ад чэйндж. Чэйнджэр, -а, м. Аматар абмену. < Ад чэйнджыць.
Ш Шараварны, -ая, -ае. Тое, што адносіцца да праграмнага забеспячэння Shareware. < Ад шаравары. Шаравары, -ар, мн. Праграмнае забеспячэнне, якое задарма распаўсюджваюць для азнаямлення. < Ад англ. Shareware – ‘назва праграмнага забеспячэння’. Шоп, -а, м. Крама. Мне ў шоп ісці не ў кайф. < Ад англ. shop – ‘крама’. Шопка, -і, ж. Гл. Шоп. Шопнік, -а, м. Вялікая торба з лёгкай непрамакальнай тканіны. < Ад шоп. Шуз, -а, м; часцей шузы, -аў, мн. Абутак. Гэта не шузы для сэйшну, а апоркі. < Ад англ. shoes – ‘абутак’. Шузняк, -а, м. Гл. Шуз. Шэліцца, -юся, -іцца, незак. Уваходзіць у shell. < Ад англ. shell – ‘камандны працэсар’. Э Эвэнт, -у, м. Падзея, здарэнне. < Ад англ. event – ‘падзея, здарэнне’. Экзамплік, -а, м. Прыклад, шаблон, узор. < Ад англ. example – ‘прыклад’. Экзэшнік, -а, м. Кампутарная праграма EXE. < Ад англ. Execution File (EXE) – ‘назва праграмы’. Ю Юзануць, -ну, не, зак. Пакарыстацца. < Ад юзаць. Юзаць, -аю, ае, незак. Карыстацца, працаваць з чым-н. < Ад англ. to use – ‘карыстацца’. Юзэр, -а, м. Той, хто карыстаецца кампутарам. < Ад юзаць. Ююкаць, -аю, ае. Кадзіраваць інфармацыю пры дапамозе UUCode. < Ад англ. UUCode – ‘кодавая сістэма’. Ююкнуць, -ну, не, зак. Адаслаць файл, закадзіраваны ў сістэме UUCode. < Ад ююкаць. Я Ягор, -а, м. Памылка. < Ад англ. error – ‘памылка’. Ямеліць, лю, -ліць, незак. Апраўляць пісьмы на E-mail. < Ад емеля. Ямеля, -і, ж. Адрас у інтэрнэце. Сэндані мне файл на Емелю. < Ад англ. E-mail – ‘электронная пошта’. Янг, -а, м. Юнак. < Ад англ. young – ‘малады’. Янгавы, -ая, ае. Малады. < Ад янг. Янгіца, -ы, ж. Маладая дзяўчына. < Ад янг.
|